Пуцін з'явіўся з анекдота пра дурня
10- Аляксандр Неўзораў
- 6.06.2026, 11:10
- 11,618
Гісторыя не памятае такога таннага балбатуна.
Крамлёўскі вупыр унікальны. Такога таннага балбатуна сярод царствуючых асоб не прыпамінаюць ні хранографы, ні пратаколы.
У публікі ўзнікаюць падазрэнні, што Пуцін з'явіўся зусім не з пекла, а проста з анекдота пра дурня.
770 тон бензіну, керосіну, дызелю, баявы карабель, тэхнапаркі і іншыя маштабныя страты СПБ ён назваў «кучай вугалю», якая «трохі падыміла».
Што гэта? Адкуль гэты страх і фізічная немагчымасць назваць рэчы сваімі імёнамі?
Так, прыблізна так жа, як Пуцін апісвае «кучку вугалю», ён балбоча і пра «рускія поспехі» на фронце.
«Узгараўся вугаль». Пуцін заявіў, што падчас налёту ўкраінскіх БПЛА на Піцер была атакаваная вугільная гавань.
«Вось выкарыстанне гэтых беспілотнікаў, у тым ліку, вось яны тут ударылі па газава… э-э-э вугільнай гавані тут, гэты самы, э-э-э... дасягнулі, ну, відаць, таго, да чаго імкнуліся: пэўнага шуму, э-э-э дыму, калі загарэўся... загараўся вугаль. Ну, вось гэта... гэта мэта. Яна э... У гэтым сэнсе яны чаго-небудзь дабіліся?», — Пуцін.
Аляксандр Неўзораў, PATREON Падтрымайце сайт «Хартыя-97» падпісвайцеся на канал