24 траўня 2026, Нядзеля, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубіо: Перамовы ЗША і Ірана набліжаюцца да прарыву

1
Рубіо: Перамовы ЗША і Ірана набліжаюцца да прарыву
Марка Рубіо
Фота: Reuters

Дзяржаўны сакратар ЗША абвясціў пра «добрыя навіны».

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо заявіў, што ў бліжэйшыя гадзіны могуць з’явіцца «пэўныя добрыя навіны» адносна сітуацыі вакол Армузскага праліва.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Падчас візіту ў Індыю Рубіо намякнуў, што ўжо ў бліжэйшы час могуць з’явіцца важныя навіны адносна перамоў.

«Я сапраўды лічу, што на гэтым напрамку ёсць некаторыя добрыя навіны, але гэта не канчатковыя навіны, — заявіў дзяржаўны сакратар ЗША. — Магчыма, крыху пазней сёння мы зможам распавесці больш».

Паводле яго слоў, у апошнія дні бакі прасунуліся наперад, аднак наперадзе яшчэ застаюцца складаныя пытанні.

«Пэўны прагрэс дасягнуты, — дадаў Рубіо. — Я не хачу гэта ўмаляць, але таксама хачу папярэдзіць, што нам яшчэ ёсць над чым працаваць».

Ён таксама паведаміў, што ЗША разам з партнёрамі ў краінах Пэрсідскага заліва працуюць над параметрамі магчымага пагаднення.

Паводле яго слоў, ЗША бачаць «пэўны прагрэс за апошнія 48 гадзін», і ў выпадку поспеху дамоўленасцяў гэта можа «забяспечыць нам не толькі цалкам адкрытыя пралівы — і я маю на ўвазе адкрытыя пралівы без мыта — але і вырашыць некаторыя ключавыя пытанні, што ляжаць у аснове былых амбіцый Ірана адносна ядзернай зброі».

Перамовы паміж ЗША і Іранам

Нагадаем, у апошнія дні ЗША і Іран актывізавалі перамовы пра магчымае мірнае пагадненне.

Прадстаўнік МЗС Ірана Эсмаіл Багаі паведаміў, што бакі абмяркоўваюць так званы «мемарандум аб узаемаразуменні», які можа стаць першым этапам будучых дамоўленасцяў. Пасля гэтага на працягу 30–60 дзён плануюць перайсці да больш шырокага пагаднення па ядзерным пытанні.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заяўляў, што пагадненне паміж бакамі «ў асноўным узгоднена», а перамоўшчыкам засталося ўзгадніць асобныя дэталі.

Адной з цэнтральных тэм перамоў стаў Армузскі праліў, праз які да пачатку канфлікту праходзіла значная частка сусветных паставак нафты і газу.

Аднак у Тэгеране пазней абверглі заявы Трампа пра нібыта поўнае адкрыццё праліва. Іранскія ўлады падкрэслілі, што кантроль над маршрутам, дазволамі на праход суднаў і правіламі суднаходства будзе заставацца за Ісламскай Рэспублікай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках