24 траўня 2026, Нядзеля, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавая смерць расійскага мільярдэра: перад ДТЗ ён перапісаў усе актывы

19
Загадкавая смерць расійскага мільярдэра: перад ДТЗ ён перапісаў усе актывы

На карысць банка, звязанага з буйнай фігурай у пуцінскім рэжыме.

У РФ 20 мая у ДТЗ загінуў 53-гадовы мільярдэр Міхаіл Смірноў. Незадоўга да гібелі ён перапісаў усе свае актывы банку «Санкт-Пецярбург», які звязваюць са старшынёй Савета Федэрацыі РФ Валянцінай Мацвіенкай.

Пра гэта паведаміў уплывовы расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ», які, як лічыцца, належыць спецслужбам РФ.

Паводле афіцыйнай версіі, Смірноў падчас язды на матацыкле ўрэзаўся ў аўтамабіль Havai, які рухаўся па сустрэчнай паласе. Сведкаў гэтай аварыі няма. Сам мільярдэр памёр на месцы яшчэ да прыезду хуткай дапамогі.

Смірноў, між іншым, быў саўладальнікам «Балтыйскай паліўнай кампаніі», якая займаецца экспартам нафтапрадуктаў. Яго капітал на 2024 год ацэньваўся амаль у 7,8 млрд рублёў.

«За некалькі месяцаў да смерці ён выйшаў з заснавальнікаў усіх кампаній», — піша «ВЧК-ОГПУ». Таксама ён пакінуў усе пасады, якія займаў. І актывы, і пасады атрымалі асобы, блізкія да банка «Санкт-Пецярбург» і сям’і Мацвіенкі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках