Беларусы здзіўленыя колькасцю майскіх хрушчоў сёлета
9- 19.05.2026, 11:02
- 6,900
У сацсетках публікуюць ўражлівыя відэа.
Беларусы ў TikTok дзяляцца відэа з нашэсцем майскіх хрушчоў у розных рэгіёнах краіны.
Адзін з карыстальнікаў, Улад, зняў вячэрняе відэа на трасе М1 — ад Брэста да мяжы з Расіяй. На кадрах відаць, як хрушчы літаральна «бомбяць» лабавое шкло аўтамабіля.
Карыстальніца Ірына паказала відэа са свайго ўчастка: з невялікага дуба яна натрасла паўвёдра хрушчоў. Рэгіён жанчына не ўдакладніла.
@irochkadelovaya Цудоўны май і яго насельнікі
♬ Zehra - Instrumental - Ultra Beats
Падобныя кадры з’явіліся і з Оршы — мясцовы жыхар таксама зняў нашэсце гэтых вясновых насякомых.
У каментарыях да відэа карыстальнікі дзяляцца сваімі назіраннямі:
— «У суботу ехала па той жа трасе, толькі ў раёне Дзяржынска. Таксама была атакаваная», — Таня.
— «О, у нас у Карэліцкім раёне таксама шмат», — katya_se_studio.
— «У Магілёве сёлета проста нейкае нашэсце. Жах», — Two peaches.
— «Віцебск, у нас у прыватным сектары іх цьма, асабліва вечарамі», — yuliya0506_.
— «Магілёўская вобласць, сёлета прышэсце хрушчыкаў», — Наташа Кравченко323.
— «Салігорск, удзень сядзяць на маліне, абрыкосах, плецістых ружах, жруць, а ўвечары носяцца, верхавіны бяроз ужо лысыя, жах сёлета!» — Зоя Александровна.