12 сакавiка 2026, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ну якія вы нам браты?»

15
«Ну якія вы нам браты?»

Расеец папрасіў парады ў беларусаў, што паглядзець у Мінску.

«Вырашыў зляцець да вас, браты, у госці ў Беларусь. У Мінск. Пагуляць, паглядзець горад. Ну і ў казіно схадзіць. Што яшчэ параіце наведаць?» — напісаў карыстальнік пад нікам papavlad_ у Threads. Сайт Charter97.org сабраў найбольш папулярныя адказы беларусаў:

— Чаму вам не сядзіцца ў сваёй краіне? Яна такая вялікая. І галоўнае — там усе добрыя людзі. Лепш за ўсё там, дзе браты. Сядзіце дома.

— Купіце зваротны білет перад паходам у казіно. А пасля вам ужо нікуды не трэба будзе.

— Хопіць ужо лічыць нас братамі. Прыязджайце, ціха трацьце свае грошы і з'язджайце.

— Вакзал у нас прыгожы… і цягнікі ходзяць часта. Не дзякуйце.

— Ну якія вы нам браты? Мы з вамі нават не далёкая радня.

— Параім не прыязджаць.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках