12 сакавiка 2026, Чацвер, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, дзе трымаюць арыштаванага дыктатара Мадуры

4
Стала вядома, дзе трымаюць арыштаванага дыктатара Мадуры

Кіраўнік знаходзіцца ў маленькай адзіночнай камеры.

Былы дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура, затрыманы амерыканскімі вайскоўцамі, знаходзіцца ў адзіночнай камеры — дысцыплінарным ізалятары ў Брукліне. Пра гэта паведамляе іспанскае выданне ABC.

Памеры камеры складаюць 3 метры ў даўжыню і 2 метры ў шырыню. Такія камеры выкарыстоўваюць для ізаляцыі зняволеных з дысцыплінарных прычын, прадухілення самагубстваў або ўтрымання асабліва небяспечных і асоб, што знаходзяцца ў групе рызыкі.

Мадура і яго жонка былі захоплены 3 студзеня падчас спецаперацыі ЗША ў Каракасе і перавезены ў Злучаныя Штаты. Ім належыць паўстаць перад судам па абвінавачваннях у незаконным гандлі наркотыкамі і зброяй. Раней паведамлялася, што першае пасяджэнне суда прызначана на сярэдзіну сакавіка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках