20 лютага 2026, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Есці немагчыма»

4
«Есці немагчыма»

Мінчукі скардзяцца на сапсаваныя прадукты.

Мінчанка набыла ў гандлёвай сетцы свіныя зразы з грыбамі і галёнкі ў марынаце. Паводле яе слоў, яна набыла прадукты 16 лютага, а ўпакованы яны былі 13 лютага. У Threads яна распавяла, што паўфабрыкаты апынуліся сапсаванымі, піша tochka.by.

«Усё тухлае, есці немагчыма, ад галёнак проста такі смурод пайшоў з духоўкі, што немагчыма. Усе чэкі ёсць. Яшчэ адна ўпакоўка гэтых рулетаў ёсць для экспертызы. Што скажаце?» – напісала жанчына.

У каментарыях пад допісам карыстальнікі разышліся ў меркаваннях. Адны падтрымлівалі аўтарку і дзяліліся ўласным досведам:

«У «Суседзях» бярэм свініну — лапатку і тазасцегнавую частку — заўсёды задавальняе, мяса няжнае. Але ўсё, што датычыць паўфабрыкатаў, нават калі яны свежыя, такое салёнае, што есці немагчыма».

Іншыя ж раскрытыкавалі сам фармат скаргі:

«А чаму вы замест таго, каб схадзіць у краму і вярнуць грошы або напісаць у кнігу скаргаў, публікуеце гэта ў Threads?»

Гучалі і больш эмацыйныя меркаванні:

«Такое не толькі ў іх. Проста ўжо крык душы».

«Людзі, колькі вы будзеце травіць сябе? Нельга купляць усё, што запакавана».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках