8 снежня 2025, панядзелак, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: Наша свабода звязана з адказнасцю перад тымі, хто застаецца ў зняволенні

1
Яўген Афнагель: Наша свабода звязана з адказнасцю перад тымі, хто застаецца ў зняволенні

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» даў першы каментар на волі.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель — на волі. Экс-палітвязень даў першы каментар YouTube-каналу «Белсата».

— Думкамі з людзьмі, якія засталіся ў турмах. Іх выкарыстоўваюць як тавар, і іх можа стаць яшчэ больш. Магу сказаць, што нас фактычна дэпартавалі. Прыблізна палову нашай групы пазбавілі пашпартоў. Іх нам не аддалі. У нас няма беларускіх пашпартоў.

Яшчэ скажу, што наша свабода звязана з адказнасцю перад тымі, хто застаецца ў зняволенні. Дзякуй тым, хто нас падтрымліваў, чакаў і дапамагаў нам выйсці, — сказаў Афнагель.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках