7 снежня 2025, Нядзеля, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я хачу дамоў»

7
«Я хачу дамоў»

Што кажуць вызваленыя палітвязні, якіх улады выслалі ў Літву.

Пасля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўніком Дональда Трампа Джонам Коулом 11 верасня стала вядома, што ў Беларусі вызвалілі 52 зняволеных, з якіх 38 — грамадзяне нашай краіны. Усіх вызваленых адправілі ў Літву, акрамя Мікалая Статкевіча, які наадрэз адмовіўся з’язджаць. Пасля прыбыцця былых вязняў у Вільнюс журналістам, у тым ліку «Зеркала», удалося пагутарыць з некаторымі вызваленымі. Вось іх першыя публічныя словы пасля доўгага маўчання.

Заснавальнік штотыднёвіка «Рэгіянальная газета» Аляксандр Манцэвіч адзначыў, што «усе гісторыі маюць добры канец, калі пра гэта думаеш і гэтага хочаш».

«Было нечакана. Ну нейкія там у паветры былі чаканні такія, але канкрэтна пра мяне… Я хацеў дадому. Я хацеў дамоў, дом у мяне ў Беларусі — мяне прывезлі сюды. Прымайце», — сказаў ён.

Актывіст з Беразіно Павел Вінаградаў распавёў, што «добры чалавек сёння мяне прытуліць, а там далей паглядзім».

«Ну, я думаю, што яна (жанчына, якая прапанавала прытулак. — Заўв. рэд.) настолькі добрая, што прытуліць мяне яшчэ і заўтра, але ў мяне ёсць жонка, — адзначыў ён, паведаміўшы, што ўжо размаўляў з жонкай. — Света ў слёзах, малы мяне дрэнна памятае, але ў яго ўсё нармальна. У мяне, слава богу, таксама ўсё нармальна. І хутка, думаю, мы з імі ўбачымся — вось спатканне павінна было быць у суботу, сын мусіў прыехаць. Мяне мусілі перад гэтым закрыць у ізалятар, таму што яны не хацелі, каб я туды трапіў. Убачымся дзе-небудзь тут, на прасторах Еўразвязу».

Пенсіянерка Галіна Дзербыш распавяла, што яшчэ падчас знаходжання ў калоніі ёй зрабілі пашпарт — папярэдні, паводле яе слоў, падчас вобшуку забраў КДБ:

«Тут зрабілі новы пашпарт — і нават КДБ забрала гэты новы пашпарт. Гэта нонсэнс. Я не ведаю… Забралі ўсе дакументы, усё забралі. У мяне былі нататкі па справе, там — я хацела далей звяртацца. Яны ўсё забралі — дзе справа фабрыкавалася, у мяне ўсё было пазначана. Нічога няма».

Жанчына распавяла, што перш за ўсё хоча памыцца і змыць «бруд турэмны», выспацца. Яна адзначыла, што 10 снежня было б роўна 5 гадоў яе знаходжання ў зняволенні.

Актывіст Зміцер Дашкевіч гаварыў пра сям’ю і вяртанне ў Беларусь:

«Я вельмі люблю сваю сям’ю. Дзеля іх я ўсё гэта вытрымаў, дзеля іх я вярнуўся. І, канечне, у мяне вельмі такія супярэчлівыя пачуцці — што ёсць воля, няма сям’і. Калі ім не дазволяць вярнуцца да мяне, уз’яднацца — я паеду ў Беларусь назад».

Пра жаданне быць дома скрозь слёзы казала і гамельская журналістка Ларыса Шчыракова:

«Я хачу дамоў. Я думаю, што гэта вельмі жорстка, што я рэальна адбыла ўвесь тэрмін — тры гады, а цяпер мяне яшчэ выслалі. А ў мяне тут нічога няма — ні дома, ні родных… [Жаночая] калонія на [вуліцы] Антошкіна знаходзіцца ў Гомелі. І варта проста было адчыніць браму, мяне выпусціць, і я праз паўгадзіны была б дома. Калі я сядзела, памерла мая маці, і ў мяне не было [магчымасці развітацца]…»

У некаторых высланых палітвязняў да канца тэрміну заставалася менш за год. Для высылкі з краіны іх паднялі а шостай раніцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках