7 снежня 2025, Нядзеля, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінфіне ЗША афіцыйна дазволілі аперацыі з «Белавіяй»

15
У Мінфіне ЗША афіцыйна дазволілі аперацыі з «Белавіяй»

Выдадзена ліцэнзія.

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выдала Беларусі ліцэнзію на здзяйсненне здзелак з удзелам ААТ «Белавія», паведамляецца на сайце ведамства. Раней прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коул паведаміў Лукашэнку, што з авіякампаніі знятыя санкцыі.

«Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) Міністэрства фінансаў ЗША выдае Беларусі генеральную ліцэнзію № 11 „Санкцыянаванне аперацый з удзелам адкрытага акцыянернага таварыства «Белавія» (Белавія)“», — гаворыцца ў паведамленні на сайце Мінфіна ЗША.

Ліцэнзія дазваляе здзяйсненне здзелак з удзелам ААТ «Белавія» або любой арганізацыі, у якой «Белавія» валодае, наўпрост або ўскосна, 50% або больш акцый.

Аднак ліцэнзія не прадугледжвае размарожвання маёмасці або здзелак, што раней трапілі пад санкцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках