На волю выйшаў філосаф Уладзімір Мацкевіч
6- 11.09.2025, 15:00
- 7,682
Ён быў асуджаны на пяць гадоў калоніі.
Сярод 52 вызваленых палітвязняў, якія былі выпушчаны рэжымам Лукашэнкі, — філосаф Уладзімір Мацкевіч, паведамляе «Нямецкая хваля».
Ён быў асуджаны на 5 гадоў калоніі па артыкулах аб грубым парушэнні парадку, абразе Лукашэнкі і стварэнні «экстрэмісцкага фармавання».
Мацкевіч быў затрыманы ўлетку 2021 года, падчас зняволення ён абвяшчаў галадоўку, у калоніі яго пераводзілі на турэмны рэжым і ў ПКТ.