14 лiстапада 2025, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэўся з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка Трампа Джонам Коўлам

8
Лукашэнка сустрэўся з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка Трампа Джонам Коўлам

Гаворка ішла пра вызваленне палітвязняў.

Лукашэнка зноў сустрэўся з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам і абмеркаваў вызваленне палітвязняў. Таксама ў Мінск прыехаў намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Еўропе Крыс Сміт.

Бяседа доўжылася каля пяці гадзін, як раней паведаміла прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Папярэдні візіт Коўла ў Беларусь адбыўся 21 чэрвеня 2025 года, пасля чаго быў вызвалены Сяргей Ціханоўскі і яшчэ трынаццаць палітвязняў.

На новай сустрэчы Лукашэнка з Коўлам таксама ўзняў пытанне вызвалення палітвязняў.

«Слухаючы нядаўна Трампа, я так зразумеў, з вашай падачы, хутчэй за ўсё, яго вельмі хвалююць пытанні, як ён сказаў, закладнікаў ці як там… Палітвязняў і яшчэ чаго-небудзь. Я не супраць», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «мы абсалютна не прыхільнікі таго, каб гэтыя людзі знаходзіліся ў выпраўленчых калоніях».

«І калі Дональд настойвае на тым, што ён гатовы забраць да сябе ўсіх гэтых вызваленых, Гасподзь з вамі, давайце паспрабуем выпрацаваць глабальную здзелку», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках