Стала вядома, чым пілоты F-35 у Польшчы збівалі расійскія беспілотнікі
10- 11.09.2025, 13:02
- 11,248
Выданне Bild раскрыла падрабязнасці.
Пілоты F-35 пры збіванні расійскіх беспілотнікаў у паветранай прасторы Польшчы выкарыстоўвалі дарогавартасныя ракеты коштам 400 тысяч еўра за адну.
Пра гэта паведамляе Bild.
Эксперты выдання адзначаюць, што сучасныя самалёты F-35 у барацьбе супраць танных беспілотнікаў «не маюць сэнсу». Пілоты знішчальнікаў атакоўвалі беспілотнікі ракетамі AIM-9 Sidewinder, кожная з якіх каштуе больш за 400 тысяч еўра. Пры гэтым беспілотнікі РФ каштуюць усяго некалькі тысяч еўра.
«У доўгатэрміновай перспектыве няма ваеннага сэнсу выкарыстоўваць F-35 супраць беспілотнікаў. Таму альянс разглядае розныя варыянты супрацьдзеяння расійскім правакацыям», — адзначыў высокапастаўлены афіцэр НАТА.
Нагадаем, што ў ноч на 10 верасня Расія выпусціла 19 ударных беспілотнікаў па тэрыторыі Польшчы.