13 лiстапада 2025, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Атака Крамля на Польшчу — гэта не толькі сігнал ЕС

4
NYT: Атака Крамля на Польшчу — гэта не толькі сігнал ЕС

Вайсковага злачынцу трэба спыніць.

Мінулымі выхаднымі Крэмль здзейсніў чарговую маштабную камбінаваную атаку на Украіну, а ўначы на 10 верасня дроны РФ таксама заляцелі ў паветраную прастору Польшчы, паведамляе The New York Times.

Крыніца піша, што пасля сустрэчы з Трампам на Алясцы Пуцін не падымаў тэму Украіны, аднак закрануў яе, калі прыбыў на саміт ШАС у Кітаі.

Эксперты адзначаюць, што сваімі дзеяннямі Пуцін дае зразумець Украіне: ягоная армія можа перамагчы на полі бою. Сваёй атакай на Польшчу ён даў зразумець, што ўся Еўропа апынецца ў небяспецы, калі вырашыць накіраваць ва Украіну міратворцаў.

Для Трампа гэта сігнал, што Пуцін не мае намеру ісці ні на якія кампрамісы ў пытанні заключэння мірнага пагаднення. У Крамлі далі зразумець, што Кіеў павінен прыняць усе ўмовы Пуціна ўжо цяпер, бо пазней сітуацыя для Украіны стане яшчэ горшай, як і ўмовы магчымага пагаднення.

Пуцін працягвае расхвальваць Трампа і пры гэтым чакае ад яго рашучых крокаў, каб спыніць вайну ва Украіне, але на ўмовах Крамля. Вайсковы злачынца даў зразумець, што хоча і для РФ «гарантый бяспекі», якія могуць абмежаваць суверэнітэт самой Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках