Трамп пажартаваў пра ўстаноўку ядзерных ракетаў у Белым доме
4- 5.08.2025, 21:16
- 3,782
Ён пракрычаў пра гэта журналістам з даху рэзідэнцыі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пажартаваў, што на тэрыторыі Белага дому будуць устаноўленыя ядзерныя ракеты. Ён пракрычаў пра гэта журналістам з даху рэзідэнцыі.
«Ракеты. Ядзерныя ракеты», – адказаў ён на пытанне рэпарцёраў, што плануецца пабудаваць на тэрыторыі Белага дому.
У Белым доме на пастанову Трампа плануецца бальная зала. Будаўніцтва залы пачнецца ў верасні, гэта стане найбуйнейшай трансфармацыяй комплексу Белага дому з часоў Гары Трумэна. Праект будзе прафінансаваны з асабістых сродкаў прэзідэнта ЗША.