УСУ атрымаюць новую дапамогу ад Харватыі ў рамках новага механізму
- 5.08.2025, 20:27
- 1,792
Пра гэта паведаміў Зяленскі.
Харватыя дасць украінскім абаронцам новую дапамогу. Гэта адбудзецца ў рамках механізму SAFE.
Пра гэта паведамляе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Telegram.
Паводле словаў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, ён правёў размову з прэм'ерам Харватыі Андрэем Плянковічам. Зяленскі павіншаваў харватаў з Днём перамогі і падзякі Айчыне.
Прэзідэнт расказаў, што праінфармаваў кіраўніка харвацкага ўрада пра сітуацыю на фронце, павелічэнне расейскіх удараў па цывільных, а таксама супрацоўніцтва з партнёрамі для ўзмацнення УСУ. Сярод іншага бакі абмеркавалі новы механізм, у рамках якога краіны Еўропы набываюць амерыканскую зброю для ўкраінскіх воінаў.
«Таксама абмеркавалі механізм SAFE і магчымасці, якія гэты інструмент дае для ўзмацнення абаронных магчымасцяў і Украіны. Харватыя вылучыць сваю частку на падтрымку нашых ваяроў. Дзякуй!» – дадаў Зяленскі.
Механізм SAFE (Security Action for Europe) – гэта новая фінансавая ініцыятыва Еўрапейскага Звязу, прынятая 27 траўня 2025 года, накіраваная на ўмацаванне абароннай прамысловасці і павышэнне гатоўнасці ЕЗ да абароны сваіх інтарэсаў.
У рамках SAFE прадугледжанае вылучэнне да 150 мільярдаў еўраў у выглядзе доўгатэрміновых крэдытаў для краінаў-чальцоў ЕЗ, Украіны і іншых партнёраў, зацікаўленых у супольных абаронных праектах.
Таксама SAFE прадугледжвае магчымасць замовы зброі для краінаў ЕЗ на ўкраінскіх прадпрыемствах.