10 снежня 2025, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы БПЛА ўпаў у Рэчыцы

15
Невядомы БПЛА ўпаў у Рэчыцы

Улады паспрабавалі схаваць інфармацыю.

Уночы на панядзелак, 4 жніўня, у Рэчыцы ўлады эвакуявалі жыхароў дамоў у прыватным сектары ў раёне метызнага завода ўпаў беспілотнік, даведаўся «Флагшток». Са слоў мясцовых жыхароў, сілавікі прыехалі апоўночы, каб правесці эвакуацыю.

«Ці то на дратах павіс дрон, ці то дзесьці заблытаўся. Не здэтанаваў. Вуліцу ачапілі, жыхароў вывелі за агароджу. Потым прыехалі сапёры і забралі яго. З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі», — раскаўзаў адзін з суразмоўцаў.

Другая крыніца пацвердзіла, што пазней бачыла міліцэйскае ачапленне на ўчастку вул.Горкага ў прыватным сектары ў раёне метызнага завода.

Ніводная афіцыйная крыніца не праінфармавала пра інцыдэнт. Аб распачынанні крымінальнай справы, як у выпадку з падзеннем БпЛА ў Менску, таксама не паведамлялася.

Інцыдэнт адбыўся пры чарговай расейскай масаванай атацы на Украіну, але ў тую ноч украінскія маніторынгавыя каналы не заўважылі залётаў расейскіх БпЛА на Гомельшчыну — аднак зафіксавалі некалькі вылетаў дронаў з тэрыторыі Беларусі на Чарнігаўшчыну.

Акрамя таго, уночы 4 жніўня характэрны гук «як у мапеда» чулі каля вёскі Грабаўка ў Гомельскім раёне.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках