Politico: Пуцін цягне час
3- 5.08.2025, 11:23
- 4,308
Крэмль не хоча пачынаць перамовы з Украінай.
Расеійскі дыктатар Уладзімір Пуцін марудзіць з адказам на ўльтыматум прэзідэнта ЗША Дональда Трампа для спынення агню ва Украіне і цягне час з сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Аб гэтым піша Politico, паказваючы, што Крэмль працягвае зацягваць патэнцыйныя перамовы з Кіевам.
У панядзелак, 4 жніўня, спікер крамлёўскага рэжыму Зміцер Пяскоў заявіў, што "Пуцін не выключае правядзення такой сустрэчы пасля таго, як на экспертным узроўні будзе выканана неабходная частка працы". І гэтае сцвярджэнне з'яўляецца чарговай спробай Масквы пазбегнуць сур'ёзных перамоў пасля таго, як Трамп даў Расеі час да 8 жніўня для дасягнення мірнай дамовы з Украінай. У адваротным выпадку ЗША ўвядуць санкцыі супраць РФ і яе гандлёвых партнёраў.
На мінулым тыдні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў да сустрэчы з Пуціным пасля таго, як расейскі дыктатар закрануў тэму наступных мірных перамоў, нагадалі ў Politico.
«Мы разумеем, хто прымае рашэнні ў Расеі і хто павінен скончыць гэтую вайну. Увесь свет гэта таксама разумее. Украіна прапануе перайсці ад абмену заявамі і сустрэч на тэхнічным узроўні да ўзроўню размовы лідараў», - заявіў Зяленскі ў пятніцу, 1 жніўня.
У сваю чаргу Крэмль неаднаразова намякаў на перспектыву перамоў з Кіевам аб спыненні вайны, але выстаўляў пры гэтым невыканальныя ўмовы, выкарыстоўваючы затрымкі для працягу абстрэлаў Украіны і захопу большай тэрыторыі, канстатавалі ў Politico.