9 снежня 2025, aўторак, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе ў найбліжэйшыя выходныя можна выкупацца

2
Дзе ў найбліжэйшыя выходныя можна выкупацца

Называем месцы.

Спецыялісты Санітарна-эпідэміялагічнай службы правялі аналіз 778 спробаў вады з розных вадаёмаў краіны.

Паводле вынікаў даследаванняў, 32 з іх не адпавядаюць нарматывам санітарна-хімічных паказнікаў, а 43 – мікрабіялагічных.

Гэта сведчыць пра неабходнасць уважліва выбіраць месцы для купання.

Добрая навіна для адпачывальнікаў – знятыя абмежаванні на некалькіх папулярных пляжах: на рацэ Капанец у заліве «Альхоўка» (Столін), ва ўрочышчы «Ласосна» ў Гародні на беразе Нёмана.

Таксама купацца можна ў сажалцы каля аграгарадка Луцкаўляны ў Гарадзенскім раёне.

Абмежаванае купанне дзяцей (дарослым купанне і водны спорт дазволеныя) у наступных месцах:

цэнтральны гарадскі пляж на Дняпры ў Рагачове

пляжы азёраў Камарына і Святое ў Рагачоўскім раёне

пляжы на сажалках Броды ў Магілёве і Селішчы ў Кіраўску

гарадскі пляж на Дняпры ў Шклове

пляж на правым беразе сажалкі ў вёскі Путнікі Шклоўскага раёна.

Поўная забарона на купанне і водны спорт дзейнічае на чатырох аб'ектах: пляж на рацэ Сож у пасёлку Чэнкі, пляж на Дняпры ў Жлобіне (парк «Прыдняпроўскі»), пляж на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы (Магілёўскі раён), а таксама пляж на Дняпры ў раёне вул. Фаціна ў Магілёве.

Захоўваюць сваю актуальнасць раней уведзеныя захады.

Поўная забарона на водныя працэдуры і спорт прадаўжаюць дзейнічаць у правабярэжных зонах адпачынку ў Мазыры (каля вяслярнай базы і дома №9 па вул. Савецкай), у зоне купання №2 на возеры Юбілейнае ў Гародні, на пляжы на Дняпры ў Жлобіне (ля Цэнтра алімпійскага рэзерву).

Апроч гэтага, яны ўведзеныя на гарадскім пляжы на Дняпры і на Пячэрскім вадасховішчы ў Магілёве, а таксама на пляжы на Дняпры ў аграгарадку Палыкавічы.

Абмежаванае купанне дзяцей на пляжы санаторыя «Сосны» на рацэ Прыпяць (Мазырскі раён) і на возеры Гусінае ў аграгарадку Кадзіна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках