9 снежня 2025, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адкінулі расейскія войскі пад Дабраполлем

5
УСУ адкінулі расейскія войскі пад Дабраполлем

Украінскія воіны вызвалілі шэраг населеных пунктаў.

DeepState абнавіў мапу фронту ў раёне Дабраполля. Паводле звестак партала, Узброеным сілам Украіны ўдалося адкінуць расейскія войскі паблізу сёлаў Рубежнае, Залаты калодзедзь, Вяселае, Вольнае, Шахова, Ніканораўка і Сухецкае, піша РБК-Украіна.

Падраздзяленне «Азоў» таксама пацвердзіла зачыстку шэрагу населеных пунктаў каля Дабраполля. Паведамляецца, што за апошнія трое сутак на гэтым адрэзку фронту 1-ы корпус НДУ «Азоў» разам з сумежнымі і падпарадкаванымі падраздзяленнямі спынілі расейскае прасоўванне.

У выніку пошукава-ўдарных дзеянняў зачышчаныя наступныя населеныя пункты: Грузскае, Рубежнае, Новавадзяное, Пятроўка, Вясёлае, Залаты Калодзедзь. Праціўнік, як сцвярджаецца, панёс значныя страты ў жывой сіле.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках