УСУ адціснулі расейцаў за мяжу
1- 15.08.2025, 15:09
- 4,652
Раскрытыя дэталі поспеху ўкраінскіх сіл у Сумскай вобласці.
Расейскія войскі адціснутыя за дзяржаўную мяжу
На Сумшчыне УСУ блізкія да стабілізацыі сітуацыі лініі фронту
У Сумскай вобласці Сілам абароны ўдалося адціснуць расейскія войскі за дзяржаўную мяжу, паведаміў прадстаўнік Украінскага добраахвотніцкага войска Сяргей Братчук.
Украінскія сілы на Сумшчыне блізкія да стабілізацыі сітуацыі лініі фронту, распавёў ён у эфіры «Навін Live».

Ён падкрэсліў, што расейцам не ўдалося стварыць буферную «санітарную» зону ў Сумскай вобласці.
З яго слоў, украінскія абаронцы ў Сумскай вобласці сур'ёзна пакалашмацілі рэзервовыя падраздзяленні РФ, у тым ліку дэсантныя.