Белы дом назваў склад дэлегацыі на сустрэчу Трампа і Пуціна
5- 15.08.2025, 14:50
- 4,524
Раней гэта зрабіў Крэмль.
Белы дом абнародаваў склад дэлегацыі, якая возьме ўдзел у перамовах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Аб гэтым паведамляе Sky News і Reuters.
Паводле паведамлення Белага дома, разам з Трампам на Аляску адправяцца дзяржаўны сакратар, некалькі міністраў, а таксама дырэктар ЦРУ.
Склад амерыканскай дэлегацыі:
дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё;
міністр фінансаў Скот Бэсэнт;
міністр гандлю Говард Лутнік;
дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф;
спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф;
прэс-сакратар Кэралайн Левіт.
Сёння, 15 жніўня, пачнецца сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Галоўнай тэмай перамоў стане спыненне агню на фронце і магчымасць заканчэння вайны Расеі супраць Украіны.
Раней стала вядома, што разам з Уладзімірам Пуціным на сустрэчы будуць яшчэ пяць расейскіх чыноўнікаў.