Пуцін вязе Трампу мапу Данецкай вобласці
16- 15.08.2025, 14:11
- 7,032
Каб паказаць «поспехі», якіх няма.
Начальнік Генштаба РФ Валерый Герасімаў падрыхтаваў для расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна мапу Данецкай вобласці для дэманстрацыі «поспехаў» перад прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі РНБА Андрэя Каваленку.
Са слоў Каваленкі, Герасімаў падрыхтаваў для Пуціна мапу Данеччыны напярэдадні сустрэчы з Дональдам Трампам, на якой абазначаныя шляхі прасоўвання дыверсійна-выведвальных груп (ДВГ).
«Задума расейцаў - пераконваць ЗША, што прасоўванні ДВГ дэманструюць здольнасць войска Расеі абрынуць фронт і ажыццявіць хуткі рывок на Данецкім кірунку, нібыта ў іх усё ўжо дасягнутае», - адзначыў ён.
Кіраўнік ЦПІ звярнуў увагу, што ніхто не ўдакладняе, дзе ДВГ па 3-5 чалавек, а дзе размова ідзе аб замацаванні і ўтрыманні адцінку фронту.
Насамрэч сітуацыя на фронце значна больш складаная.
Як адзначыў Каваленка, у расейцаў няма рэальнай магчымасці хутка дайсці да Краматорска і Славянска, як яны спрабуюць паказаць.
Акрамя таго, яны дагэтуль не акупавалі Пакроўск і Канстанцінаўку, якія ў іх планах павінны былі быць пад кантролем яшчэ ў 2024 годзе.