Палітзняволеная мадэль і актрыса Вераніка Жэлубоўская выйшла на волю
4- 15.08.2025, 12:46
- 12,140
Яна цалкам адбыла свой тэрмін.
Палітвязня мадэль і актрыса Вераніка Жэлубоўская выйшла на волю, заўважыў тэлеграм-канал «Священный Белавуд».
«Did u miss me? I’m back to life! Нудзіліся? Я вярнулася!», - напісала Жэлубоўская ў сацсетках.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», дзяўчыну затрымалі 25 лістапада 2024 года. Яе абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (артыкул 342 КК) і прысудзілі 1 год калоніі агульнага рэжыму.