9 снежня 2025, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чым Пуцін будзе «спакушаць» Трампа на сустрэчы на Алясцы?

7
Чым Пуцін будзе «спакушаць» Трампа на сустрэчы на Алясцы?

Аналіз эксперта Sky News.

На сустрэчы з Дональдам Трампам на Алясцы расейскаму лідару Уладзіміру Пуціну давядзецца рабіць выгляд, што ён ідзе на саступкі, бо ён ведае, што амерыканскі прэзідэнт не можа страціць твар. Аднак, як піша карэспандэнт Sky News Айвор Бэнат, Пуцін - майстар перамоў, які дакладна ведае, чаго хоча, і як гэтага дамагчыся.

«Ён будзе ў курсе ўсіх дэталяў, гісторыі пытання і юрыдычных аргументаў. І ён будзе ведаць, што яго апанент не такі ўжо і дасведчаны. Яго стратэгія будзе палягаць у тым, каб гэтым скарыстацца», - піша Бэнат.

На яго думку, канчатковая мэта Пуціна - пераканаць Трампа, што найкарацейшы шлях да міру - гэтае пагадненне на ўмовах Расеі. Каб дасягнуць гэтага, Пуціну давядзецца стварыць бачнасць саступак і нешта прапанаваць Трампу на саміце.

«Гэтым нечым можа быць абяцанне сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім, пра имавернасць якой Трамп зноў загаварыў. Але калі гэта так, я падазраю, што гэта будзе расплывістае абяцанне з агаворкамі. Белы дом можа заявіць аб прагрэсе, але гэта можа стацца недасяжным», - піша Бэнат.

Ён упэўнены, што Пуцін паспрабуе згуляць на імкненні Трампа да найхутчэйшага ўрэгулявання канфлікту і яго жаданні прысвоіць сабе заслугі за гэта. Менавіта таму Пуцін так «залагоджвае» яго перад сустрэчай, усхваляючы «энэргічныя і шчырыя» намаганні Трампа па дасягненні міру, піша журналіст.

«Думаю, ён таксама паспрабуе апеляваць да дзелавой натуры Трампа і спакусіць яго рознымі «перспектывамі», якія могуць узнікнуць у выніку пераходу на бок Расеі. Гэта азначае такія рэчы, як угоды па рэдказямельных металах і супольныя праекты ў Арктыцы, таму ў склад расейскай дэлегацыі ўваходзяць міністр фінансаў Антон Сілуянаў і спецпрадстаўнік Крамля ў інвестыцыях Кірыл Дзмітрыеў».

Акрамя таго, прысутнасць у складзе дэлегацыі міністра абароны Андрэя Белавусава можа ўказваць на сур'ёзнасць намераў Пуціна ўкласці ўгоду па кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі. Такая дамова амаль напэўна стала бы жаданай мэтай амерыканскага прэзідэнта.

«Задача Пуціна - прымусіць Трампа адчуць сябе галоўным. Для былога агента КДБ гэта можа выявіцца нескладанай задачай», - падкрэслівае Бэнат.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках