9 снежня 2025, aўторак, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковая машына Крамля пачала буксаваць праз падзенне даходаў

1
Вайсковая машына Крамля пачала буксаваць праз падзенне даходаў

Масква ўразае выплаты навабранцам з рэгіёнаў.

На фоне росту дэфіцыту федэральнага бюджэту і паглыбленні фінансавых праблем у рэгіёнах Расея змушаная эканоміць на выплатах навабранцам.

Пра гэта паведамілі ў Галоўнай управе выведкі МА Украіны.

Адзначаецца, што адразу ў некалькіх суб'ектах Расейскай Федэрацыі значна скарацілі мясцовыя аднаразовыя выплаты тым, хто падпісвае кантракт з акупацыйным войскам. Напрыклад, у Башкірыі сума такіх выплат упала з 1,6 млн да 1 млн рублёў, у Ямала-ненецкай акрузе - з 3,1 да 1,9 млн, у Белгародскай вобласці - з 3 млн да 800 тысяч, у Ніжагародскай - з 3 да 1,5 млн рублёў.

Аднак назіраецца рост выплат у шэрагу рэгіёнаў: у Татарстане паднялі бонус да 3,1 млн рублёў, у Разанскай вобласці абяцаюць даплачваць на 1 млн больш, у Кабардзіна-Балкарыі павысілі суму з 1,5 да 1,8 млн рублёў.

«Такім чынам, у Расеі фармалізуецца «каставая сістэма», у якой жыццё грамадзян розных рэгіёнаў ацэньваецца па-рознаму», - адзначалі ў выведцы.

Фінансавая дзірка «недаімперыі» расце рэкорднымі тэмпамі. Толькі за студзень-ліпень 2025 года дэфіцыт бюджэту РФ дасягнуў 61 млрд даляраў, што амаль у чатыры разы перавышае першапачатковы план 14,6 млрд.

«Галоўныя прычыны – падзенне нафтагазавых даходаў, зрыў падатковых планаў і імклівы рост вайсковых выдаткаў», – падкрэслілі ў ГУВ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках