З акна менскага дома выкінулі больш за 18 тысяч даляраў
25- 15.08.2025, 19:29
- 36,646
Што было потым?
Ашуканцы сабралі ўсе самыя хадавыя легенды, каб падмануць 77-гадовага менчука. Спачатку яму патэлефанавалі нібыта прадстаўнікі мабільнага аператара, потым нехта прадставіўся міліцыяй.
Мужчыну пераканалі, што злачынцы спрабуюць зняць з ягонага рахунку грошы, таму будзе распачатая крымінальная справа, а ў ягоным доме пройдзе ператрус.
Каб назапашванні не зніклі, менчуку параілі іх задэклараваць праз кур'ера Нацыянальнага банка.
Праз некалькі гадзін да дома пенсіянера пад'ехала аўто, ён выкінуў з акна ўсе назапашванні - 18 000 даляраў, 600 еўраў і больш за 1000 рублёў. Толькі потым мянчук зразумеў, што яго падманулі.
Распачатая крымінальная справа па факце махлярства.