Амбасадар ЗША пры NATO дапусціў удзел Зяленскага ў сустрэчы Пуціна і Трампа
8- 10.08.2025, 18:16
- 2,138
Сустрэча пройдзе на Алясцы.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі можа ўдзельнічаць у сустрэчы кіраўнікоў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы, заявіў прадстаўнік ЗША ў NATO Мэцью Уітакер. Ягоныя словы пераказвае The New York Times.
У эфіры тэлеканала CNN ён сказаў, што пастанову аб тым, ці будзе прысутнічаць Зяленскі, яшчэ не прынялі. З ягоных слоў, цалкам магчыма, што ён таксама возьме ўдзел у перамовах.
«Я, безумоўна, уважаю, што гэта магчыма. Відавочна, пастанову будзе прымаць прэзідэнт, яна яшчэ не прынятая», - заявіў ён.