9 снежня 2025, aўторак, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя РФ бамбуе свае ж вёскі

4
Авіяцыя РФ бамбуе свае ж вёскі

ГУВ Украіны перахапіла скаргі жыхаркі Белгародскай вобласці.

У чарговым перахопе выведкі з Белгародскай вобласці жыхарка рэгіёну рэзка выказалася наконт «няштатнага сходу боепрыпасаў» расейскай авіяцыі, якія падаюць на жылыя дамы.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на Telegram-канал ГУВ МА Украіны.

«Нас эвакуявалі ўвогуле. У доме ў Шабулёвай набой здымалі. Гэта жах. А пятай гадзіне як бахнула! ...А гэта нашы самалёты. Іх засеклі па радары, і каб не патрапіць у самалёт, яны скінулі боепрыпасы ў агародзе», - абураецца жанчына.

Яна не разумее, чаму вайсковая авіяцыя РФ ажыццяўляе палёты непасрэдна над населенымі пунктамі і стварае небяспеку для мясцовага насельніцтва.

«А чаго яны лётаюць па населеных пунктах? Што - маршруту па палях няма?» - задае пытанне расейка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках