«Уцякалі, як прусакі»
3- 10.08.2025, 15:18
- 4,438
Дрон УСУ знішчыў «буханку», з якой выскоквалі акупанты.
На адным з накірункаў абароны воіны 1-га штурмавога батальёна 92-й асобнай штурмавой брыгады зафіксавалі яркі эпізод бою.
Расейскія салдаты, убачыўшы ўкраінскі беспілотнік, кінуліся наўцёкі, «разбягаючыся, як прусакі». Але ўцёкі не выратавалі іх - кіраваны па оптавалакне робат з асколачнымі боепрыпасамі дагнаў групу разам з іх транспартам.
Дакладны ўдар ліквідаваў як жывую сілу, так і тэхніку ворага, паведамляе censor.net.