«Сумна не будзе»: метэаролагі заінтрыгавалі беларусаў
7- 10.08.2025, 11:08
- 10,010
Самае цікавае пачнецца сёння пасля 14.00.
Сіноптыкі метэаралагічнага тэлеграм-канала Nadvorie папярэдзілі, што Беларусь 10 жніўня чакае сур'ёзныя выпрабаванні ў выглядзе шквалістага ветру, навальніц і моцных ліўняў. Прычым, вядомая нават прыкладная лінія, дзе пройдзе франтальны раздзел, праз які «сумна не будзе», піша Telegraf.news.
Паводле звестак метэаролагаў, прыкладна пасля 14.00 над Беларусь пачнецца абвастрэнне халоднага фронту, які да таго часу павінен пераадолець нашы заходнія межы.
«Фронт павінен быць вельмі актыўным, бо ён размешчаны ў глыбокай барычнай лагчыне. Навальніцы і залевы, месцамі моцныя. Пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с, а можа і вышэй», - паведамілі ў ТГ-канале.
Цягам дня ўсе атмасферныя франты цыклона будуць рухацца ўглыб Беларусі на ўсход. Паводле прагнозу мадэлі ALADIN, найбольш інтэнсіўныя штармавыя з'явы можна чакаць: «На поўдзень ад Менска, прыкладна ад Гародні праз Баранавічы ў бок Бабруйска і далей на Гомель».
«Увогуле, сёння сумна не будзе. Не забывайце пра сетку ДМРЛ Белгідрамета», - параіў сіноптык.
Тым часам Белгідрамет папярэдзіў, што дажджы, навальніцы пройдуць на большай частцы ўсёй тэрыторыі Беларусі. А месцамі будуць моцныя. Пораз гэта ведамства выпісала аранжавы ўзровень небяспекі. Максімальная тэмпература паветра +22..+28°С, на поўдні да +30°С.
У МУС жа папрасілі беларускіх кіроўцаў быць у нядзелю больш асцярожнымі. «З улікам цёплага надвор'я ў выходныя значна павялічваецца дарожны трафік. Няўважлівасць і расслабленасць за стырном прыводзіць да павелічэння колькасці ДТЗ і цяжкасці іх наступстваў!», - папярэдзілі ў МУС.
Там расказалі, што за суботу ў ДТЗ па ўсёй Беларусі загінулі чацвёра: кіроўца аўтамабіля, непаўналетні матацыкліст, два пешаходы. Дзевяць чалавек траўмаваныя, у тым ліку дзіця.