15 лiпеня 2025, aўторак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на Крым: Пашкоджаны аэрадром у Джанкоі

1
Атака на Крым: Пашкоджаны аэрадром у Джанкоі

Выбухі прагрымелі ў розных гарадах на паўвыспе.

Уначы 25 чэрвеня серыя выбухаў прагрымела ў розных кутках акупаванага Крыма: пад ударам беспілотнікаў апынуўся Джанкойскі раён, дзе, папярэдне, зафіксаваны “прылёт” па мясцовым аэрадроме.

Атака па Крыме пачалася позна ўвечары 24 чэрвеня: а 23:00 гадзіне прагрымелі выбухі ў раёне Джанкоя, там актыўна працавала варожая супрацьпаветраная абарона, паведаміў мясцовы праўкраінскі Telegram-канал “Крымскі вецер”.

"У Джанкойскім раёне чуваць працу расейскай СПА", - гаворыцца ў паведамленні.

А 23:10 гадзіне прынамсі два выбухі таксама прагрымелі ў Керчы. Таксама над горадам быў чутны пралёт дронаў.

Праз некалькі хвілін у раёне Джанкоя зноў была чутная серыя выбухаў.

Каля паўночы "Крымскі вецер" паведаміў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку атакі дронаў па Крыме ёсць траплянне па аэрадроме ў Джанкоі. Таксама суполка апублікавала кадры начной атакі па Крыме.

Неўзабаве выбухі таксама прагрымелі ў раёне мыса Чауда: там актыўна працавала расейская супрацьпаветраная абарона.

Атака па Крыме працягнулася таксама пасля 01:00 гадзін. Паўторныя гукі выбухаў чулі жыхары Керчы.

Мясцовая акупацыйная ўлада пакуль не паведамляла пра наступствы атакі па Крыме. Аднак у Міністэрстве абароны Расеі адзначылі, што нібыта толькі 1 беспілотнік быў знішчаны ў небе над акупаванай паўвыспай.

Джанкой - вайсковая авіябаза, эксплуатаваная ВМФ Расеі ў складзе Чарнаморскага флоту і размешчаная паблізу горада Джанкой. Да расейскай акупацыі ў 2014 годзе аэрадром быў вайсковым, а затым цывільным аэрапортам.

У 1999 годзе Джанкой быў класіфікаваны як Міжнародны аэрапорт.

З моманту расейскай акупацыі УС РФ выкарыстоўваюць яго для вайсковых мэтаў у вайне з Украінай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках