11 чэрвеня 2025, Серада, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC: «Ястрабы» могуць прымусіць Трампа ўвесці санкцыі супраць РФ

5
NBC: «Ястрабы» могуць прымусіць Трампа ўвесці санкцыі супраць РФ

У прэзідэнта ЗША можа не застацца выбару.

Прыхільнікі «ястрабінай» пазіцыі супраць Масквы ў ЗША могуць прымусіць прэзідэнта Дональда Трампа пайсці на новыя санкцыі супраць Расеі, паведамляе NBC News.

«У яго можа не застацца выбару, калі ястрабы ў сенаце ў дачыненні да Расеі дамогуцца свайго і прымуць двухпартыйны законапраект, які ўключае 500-адсоткавую мыту для пакупнікоў расейскага экспарту, уключаючы нафту», – гаворыцца ў матэрыяле.

Паводле інфармацыі Reuters, да санкцый супраць Масквы заклікае шэраг заканадаўцаў кангрэсу ЗША з Рэспубліканскай партыі і дарадцаў прэзідэнта ЗША.

Паводле словаў Трампа, адміністрацыя ЗША не ідзе на ўзмацненне жорсткасці антырасейскіх санкцый, паколькі Вашынгтон усё яшчэ спадзяецца на развіццё эканамічнага партнёрства з Масквой. Аднак у апошні час ягонае расчараванне становіцца «ўсё больш сур'ёзным», піша Reuters са спасылкай на памочнікаў прэзідэнта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках