Лукашэнка: У нас дэфіцыт працоўных рэсурсаў
46- 22.05.2025, 19:40
- 18,732

Дыктатар заявіў, што ўслед за пакістанцамі ў краіну завязуць мігрантаў з былых рэспублік СССР.
Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 22 траўня кадравыя пастановы, выказаўся пра развязанне праблемы дэфіцыту працоўных рэсурсаў і задзейнічанне мігрантаў з іншых краінаў, піша БелТА.
Ён адзначыў, што займацца гэтымі пытаннямі павінны найперш кіраўнікі прадпрыемстваў і мясцовай вертыкалі.
«Як і ва ўсім свеце, акрамя, магчыма, некаторых краінаў Азіі і Афрыкі, у нас дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Таму прынятая пастанова аб задзейнічанні працоўных рэсурсаў, перш за ўсё з былых рэспублік Савецкага Саюза», – сказаў дыктатар.