ГУР ракетай HIMARS пашкодзіла экіпаж расейскага «Арлана»
- 15.02.2025, 19:26
- 6,652

Кантрольны ўдар па акупантах зрабілі FPV-дронам.
15 лютага стала вядома, што аператарам БПЛА Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны ўдалося знішчыць падраздзяленне акупантаў на Запарожскім кірунку.
Беспілотнік разведкі SHARK змог засекчы акупантаў, украінскія абаронцы дачакаліся, пакуль вораг у лесапасадцы пачне расчахляць БПЛА «Арлан», пасля чаго нанеслі ўдар.
У Telegram-канале ГУР апублікавалі відэа, на якім паказана, як транспарт расейскіх захопнікаў набліжаецца да пазіцый, затым па іх прылятае ракета HIMARS. Кантрольны ўдар па акупантах зрабілі FPV-дронам.