Зяленскі: Расея павінна адвесці свае войскі да лініі лютага 2022 года
13- 15.02.2025, 18:12
- 10,264

Трампу патрэбны поспех.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што РФ павінна адвесці свае войскі з тэрыторыі Украіны як мінімум на лінію да пачатку поўнамаштабнага ўварвання 24 лютага 2022 года. Аб гэтым Зяленскі сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу Newsmax, піша New Voice.
"Я думаю, што яны павінны пайсці на лінію (поўнамаштабнага - рэд.) уварвання", - сказаў прэзідэнт.
Зяленскі мяркуе, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа спрыяць заканчэнню вайны, калі атрымае падтрымку з боку Еўропы. Адказваючы на пытанне журналісткі аб перспектывах спынення баявых дзеянняў, ён зазначыў, што не бачыць гатоўнасці Расеі адступіць да межаў 2022 або 2014 года.
Зяленскі таксама выказаў меркаванне, што Трамп мае патэнцыйны ўплыў на расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, і падкрэсліў, што для прэзідэнта ЗША "вельмі важны поспех".
“Я думаю, што яму вельмі патрэбны поспех, інакш усе скажуць, што (мяжа да поўнамаштабнай вайны) была лінія Байдэна, а гэта (цяперашнія межы) лінія Трампа. Я думаю, што яму патрэбны поспех, і нам патрэбны поспех, і мы яму давяраем. Я спадзяюся, што ён будзе на нашым баку”, - заявіў прэзідэнт.
Са слоў Зяленскага, Украіна не прыме “прадукт усіх перамоваў”, у якіх яна не ўдзельнічае.