27 сакавiка 2025, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя УСУ накрыла пункт на Куршчыне, дзе засядалі расейскія дронаводы

3
Авіяцыя УСУ накрыла пункт на Куршчыне, дзе засядалі расейскія дронаводы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Па аб'екце практычна адначасова прыляцелі чатыры бомбы.

Баявая авіяцыя Украіны нанесла ўдар па чарговым пункце кіравання УС Расеі ў Курскай вобласці.

Яшчэ адзін пункт кіравання УС РФ знішчаны. Сілы абароны Украіны паспяхова атакавалі важны аб'ект 28-га стралковага батальёна 60-й мотастралковай брыгады УС РФ. Падрабязнасці і кадры аперацыі апублікаваў увечары 14 лютага Генштаб УСУ.

Узводны апорны пункт расейцаў знаходзіўся ля вёскі Лізаветаўка на Куршчыне за некалькі кіламетраў ад украінскай дзяржаўнай мяжы.

Расейцы выкарыстоўвалі яго, акрамя іншага, для нанясення дронавых удараў па УСУ ў Сумскай вобласці.

Мяркуючы з апублікаваных кадраў, па аб'екце практычна адначасова прыляцелі чатыры бомбы. Страты УС РФ удакладняюцца.

«Гэты ўдар стаў часткай сістэмных мерапрыемстваў УСУ, накіраваных на нейтралізацыю пагрозаў і паслабленне ваеннага патэнцыялу ворага. Вораг павінен усвядоміць: любая агрэсія супраць Украіны будзе мець неўнікнёныя наступствы», – адзначылі ў Генштабе.

Аперацыю пракаментаваў у Telegram афіцэр Войска абароны Ізраіля, ваенны аглядальнік Ігаль Левін.

«Удар украінскай авіяцыі па расейскім апорным пункце ў Курскай вобласці. Заяўляецца, што апорнік выкарыстоўваўся, у тым ліку, для запуску дронаў, якія атакавалі ўкраінскія парадкі ў Сумскай вобласці. Не, ну каб вы разумелі, Украіна настолькі дэмілітарызаваная, што яе авіяцыя наносіць бомбавыя ўдары па тэрыторыі РФ. І не паўтары бомбы, а па-даросламу накрываюць пазіцыю расейскіх дронаводаў. Дай Бог і далей такой дэмілітарызацыі Кіеву», – адзначыў эксперт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках