28 сакавiка 2025, Пятніца, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер заклікаў лідараў ЕЗ «не паводзіць сябе як алені»

10
Штайнмаер заклікаў лідараў ЕЗ «не паводзіць сябе як алені»
Франк-Вальтэр Штайнмаер

Прэзідэнт Нямеччыны заклікаў Еўропу «стаць суб'ектам палітыкі».

Прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у пятніцу, 14 лютага, звярнуўся да лідараў краін Еўразвязу з заклікам «не паводзіць сябе як алені, якія трапілі пад свет фар» на палях Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі.

Нямецкі палітык звярнуў увагу на тое, што яго калегі не павінны губляцца ў плыні аб'яваў, бо палітыкі такога ўзроўню з'яўляюцца суб'ектамі, а не аб'ектамі ў міжнародным парадку.

Прэзідэнт асобна выказаў занепакоенасць праз усё больш жорсткі тон у агульнасусветнай палітычнай дыскусіі, асабліва з боку новай амерыканскай адміністрацыі на чале з Дональдам Трампам.

- Беззаконне не павінна стаць мадэллю для новага сусветнага парадку, - сказаў Штайнмаер.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках