Страшнае ДТЗ у Менску: грузавік пратараніў маршрутку
3- 12.02.2025, 16:25
- 13,086

Затым мікрааўтобус уляцеў у прыпынак.
Пяць чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні ў аварыі, якая здарылася ўдзень 12 лютага ў Менску, паведамілі ў сталічнай ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, блізу 14.40 21-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ ехаў па Даўгінаўскім тракце. Каля дома № 174 ён рэзнуўся ў маршрутку, якая стаяла на прыпыначным пункце. Ад удару мікрааўтобус вылецеў на ходнікі і пратараніў канструкцыю прыпынку.
У выніку ДТЗ пяць чалавек атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў лякарню для абследавання.