Зяленскі дапусціў расфармаванне Офіса прэзідэнта Украіны
4- 9.12.2025, 23:15
- 3,212
Па яго словах, лягчэй ліквідаваць ОП, чым прызначаць новага кіраўніка.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дапусціў магчымасць расфармавання свайго Офіса. Пра гэта кіраўнік дзяржавы расказаў падчас зносін з медыя, перадае liga.net.
«Што датычыцца перазапуску Офіса, зноў пытанне па кіраўніку Офіса — шмат такіх пытанняў. Я, ведаеце, шчыра скажу вам адкрыта: на сёння столькі такіх пытанняў і столькі ўсяго, столькі розных прапаноў, абмену меркаваннямі... Шчыра, вайна — значна важней. Таму такое адчуванне, што, чым прызначаць чалавека, лягчэй ліквідаваць Офіс», — сказаў прэзідэнт.
Напярэдадні Зяленскі пацвердзіў, што на пасаду новага кіраўніка ОП разглядаюцца віцэ-прэм'ер-міністр, кіраўнік Міністэрства лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў, міністр абароны Дзяніс Шмыгаль, начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў, намеснік кіраўніка ОП Павел Паліса і першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца.