За першы тыдзень снежня Польшча абавязала амаль 190 замежнікаў вярнуцца на радзіму
1- 9.12.2025, 16:45
- 2,972
У тым ліку беларусаў.
За першы тыдзень снежня амаль 190 замежнікаў пакінулі Польшчу на падставе рашэнняў мясцовых уладаў аб абавязку вярнуцца на радзіму, у тым ліку беларусы, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Добраахвотна пакінулі Польшчу па распараджэнні ўладаў 15 грамадзян Беларусі, 25 — Калумбіі і 14 — Грузіі.
У прымусовым парадку Польшчу пакінулі 36 грамадзян Украіны, 15 — Грузіі і 6 — Малдовы.
«Сярод тых, хто пакінуў краіну, былі замежнікі, у тым ліку асуджаныя за крадзяжы, махлярства, кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення і без вадзіцельскіх правоў, учыненне хатняга гвалту, а таксама асобы, якія дапамагалі іншым незаконна перасякаць мяжу Польшчы», — патлумачылі ў Памежнай службе.