Мураўейка пагражае «Арэшнікам»
10- 9.12.2025, 16:36
- 3,196
Раней лукашэнкаўскі генерал хацеў напасці на Літву.
Першы намеснік міністра абароны і начальнік Генеральнага штаба Павал Мураўейка пагражае Захаду наяўнасцю ракетнага комплексу «Арэшнік». Паводле яго слоў, размяшчэнне гэтага ўзбраення на тэрыторыі краіны павінна прымусіць патэнцыйных праціўнікаў улічваць магчымыя наступствы.
«І перш чым здзейсніць напад на нашу краіну, кожны задумаецца, якім можа быць адказ. Ёсць у ваеннай гісторыі такое выслоўе, як «пірравая перамога». То-бок перамагчы можна. Пытанне, з чым ты застанешся пасля. Таму наяўнасць гэтага патэнцыялу ў пэўнай ступені з’яўляецца стрымлівальным фактарам ад магчымых агрэсіўных памкненняў супраць нашай краіны», — сказаў ён.