9 снежня 2025, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пасля пералёту ў Узбекістан апынулася з запазычанасцю амаль у $700

5
Беларуска пасля пералёту ў Узбекістан апынулася з запазычанасцю амаль у $700

З-за роўмінгу.

Беларуска паляцела ў Узбекістан і адправіла некалькі паведамленняў родным з роўмінгу, а пасля яе нумар заблакавалі з-за запазычанасці ў амаль 2000 рублёў. Апэратар пайшоў насустрач дзеля «максімальнай адпаведнасці чаканням кліента», піша «Мінская праўда».

Перад вылецам у Узбекістан беларуска ўключыла на тэлефоне авіярэжым, каб пазбегнуць выпадковага падключэння да сеткі. Пасля прыбыцця яго адключыла, разлічваючы адразу ж набыць мясцовую SIM-картку ў аэрапорце. Ёй прыйшлі стандартныя SMS ад мясцовага аператара МТС пра даступныя ўмовы сувязі, сярод якіх — пакет 50 МБ за 16 рублёў у суткі.

Дзяўчына адправіла некалькі кароткіх паведамленняў родным: прызямлілася, прайшла рэгістрацыю і чакае багаж. Як пазней высветлілася, у гэты момант тэлефон выдаткаваў 47 МБ інтэрнэт-трафіку.

Праз некаторы час яе нумар быў заблакаваны за перавыдатак сродкаў, а ў асабістым кабінеце яна ўбачыла запазычанасць — 1927 рублёў. Прычына — кошт мабільнага інтэрнэту ў роўмінгу: 40 рублёў 99 капеек за 1 МБ.

Пасля вяртання ў Беларусь дзяўчына звярнулася ў офіс МТС з просьбай разабрацца ў сітуацыі. У выніку аператар практычна цалкам кампенсаваў спісанне, вярнуўшы 1734 рублі 67 капеек, спасылаючыся на карпаратыўную палітыку «максімальнай адпаведнасці чаканням кліента».

У сацсетках дзяўчына адзначыла, што «ніколі б не падумала, што будзе радавацца мінусу такой сумы на рахунку».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках