Якім будзе надвор'е да канца тыдня
1- 9.12.2025, 14:53
- 1,130
Прагноз на 10–12 снежня.
10 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты і цёплая вільготная паветраная маса. Чакаецца перавага воблачнага надвор'я. Уначы пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі (у асноўным дождж). Удзень месцамі па краіне невялікія дажджы. У асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер заходні, паўднёва-заходні умераны. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..+5°С, максімальная ўдзень +2..+8°С; на захадзе краіны чакаецца ўначы +6..+7°С, удзень +9..+10°С. Атмасферны ціск будзе павышацца, паведамляе Белгідрамет.
11–12 снежня ўмовы надвор'я будуць вызначаць франтальныя раздзелы і атлантычныя паветраныя масы, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
11 снежня воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+8°С, максімальная ўдзень +3..+10°С.
12 снежня воблачна, удзень з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+7°С, максімальная ўдзень +2..+9°С.