Мастачку Аксану Шаляпіну прысудзілі да трох гадоў калоніі
- 9.12.2025, 9:48
- 2,314
Беларуску асудзілі за тое, што яна дапамагала некалькім дзясяткам палітвязняў.
На тры гады пазбаўлення волі асудзілі мастачку Аксану Шаляпіну за дапамогу палітвязням, паведамляе ініцыятыва Dissidentby.
Шаляпіну затрымалі ў чэрвені 2025 года і змясцілі ў СІЗА-1. Суд над ёй пачаўся ў лістападзе, а 8 снежня быў абвешчаны прысуд — тры гады пазбаўлення волі. Жанчыну асудзілі за тое, што яна дапамагала некалькім дзясяткам палітвязняў.
Аксане Шаляпіне 47 гадоў. Яна скончыла архітэктурны факультэт, займаецца алейным жывапісам з 2009 года, накірунак прац — экспрэсіянізм.
Працы Шаляпіны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Амерыкі, Германіі, Казахстана, Расіі, Грузіі, Беларусі, Люксембурга, Фінляндыі, Італіі, а таксама ў галерэі Larus (ЗША). Мастачка — сябра Саюза мастакоў «Майстар-Міратворац».