Зяленскі: Кітай зацягвае вайну супраць Украіны
3- 9.12.2025, 4:50
- 4,896
Пекін не хоча паразы РФ.
Кітай мае істотны ўплыў на расійскага дыктатара Пуціна і не зацікаўлены ў заканчэнні вайны супраць Украіны.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.
Па яго словах, Пекін разглядае РФ як важнага партнёра ў глабальным супрацьстаянні з Злучанымі Штатамі.
- Кітай дакладна мае ўплыў на Пуціна. Я не бачу, каб Кітаю было выгадна заканчэнне гэтай вайны. Чаму? Таму што мы бачылі новую дактрыну ЗША. Гэта два полюсы, якія бачаць адзін аднаго - дзве вялікія дзяржавы і вялікае супрацьстаянне, - сказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Пекіну не выгадная слабая або паражаная Расія, бо гэта аслабіла б баланс сіл у глабальнай канкурэнцыі паміж Кітаем і ЗША.
- Сёння Кітаю не выгадная слабая і паражаная Расія. І з-за гэтага пакутуе ўкраінскі народ, - заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.