9 снежня 2025, aўторак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты спалохаліся сайту Рады Еўропы

5
Лукашысты спалохаліся сайту Рады Еўропы

Стала вядома пра рашэнне мінскага суда.

Суд Партызанскага раёна Мінска 5 снежня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый (CINGO). Ідэнтыфікатарам у рашэнні значыцца coe.int — афіцыйны сайт Рады Еўропы.

Акрамя таго, суд уключыў у «экстрэмісцкі» спіс Instagram-старонку палітвязня andreikudzik, расійскі YouTube-канал sotavision з сотнямі тысяч падпісчыкаў, відэакліпы беларускага гурта Dymna Lotva, а таксама шэраг відэаролікаў.

Рада Еўропы — гэта міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 1949 годзе, якая аб’ядноўвае 46 еўрапейскіх краін для прасоўвання дэмакратыі, абароны правоў чалавека і вяршэнства права, што стварыла адзіную прававую прастору, заснаваную на «Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека».

На дадзены момант у «экстрэмісцкім» спісе больш за 4800 пазіцый. Да 2020 года іх было 153 (спіс папаўняўся з 2008-га).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках