8 снежня 2025, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны вядуць зачыстку акупантаў у гарадской забудове Пакроўска

Узброеныя сілы Украіны вядуць зачыстку акупантаў у гарадской забудове Пакроўска

Расіяне нясуць каласальныя страты ў вулічных баях.

Сілы абароны праводзяць у Пакроўску Данецкай вобласці пошукава-штурмавыя аперацыі і вядуць баі ў умовах гарадской забудовы. Пра гэта 7 снежня паведаміла у Facebook групоўка войскаў «Усход».

У Мірнаградзе ўкраінскія падраздзяленні трымаюць абарончныя рубяжы і ліквідуюць праціўніка на падступах да горада.

Арганізуюцца дадатковыя лагістычныя шляхі ў Пакроўск і Мірнаград для бесперабойнага забеспячэння нашых падраздзяленняў усім неабходным.

Усяго за суткі на пакроўскім напрамку абаронцы спынілі 45 штурмавых дзеянняў акупантаў. Нейтралізавана 110 акупантаў, з іх 83 — беззваротна. Таксама ўкраінскія вайскоўцы знішчылі сем адзінак аўтамабільнай і спецыяльнай тэхнікі, матацыкл, 26 БПЛА, паразілі артылерыйскую сістэму і 12 укрыццяў для асабовага складу праціўніка.

У цэлым у зоне адказнасці ГВ «Усход» на працягу сутак праціўнік працягвае несці найбольшыя страты — 431 акупанта за мінулыя суткі. Таксама знішчаны 983 БПЛА розных тыпаў і 66 адзінак іншага ўзбраення і тэхнікі, у тым ліку адзін танк.

Сілы абароны засяроджваюцца не толькі на ліквідацыі варожай пяхоты, але і на аператарах дронаў. За суткі паражана 46 разлікаў расійскіх БПАК.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках