7 снежня 2025, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам расказалі, як законна атрымаць дадатковыя сумы да заробку

Беларусам расказалі, як законна атрымаць дадатковыя сумы да заробку

Бухгалтарка з Магілёва раскрыла сакрэт.

Бухгалтарка з Магілёва распавяла ў TikTok пра падатковыя вылікі, якія могуць атрымаць некаторыя беларусы, і як гэта ўплывае на заробкі. Сярод іншага гэта датычыць тых, у каго ёсць дзеці.

«Вы атрымалі разліковы лісток і вам цікава, як жа налічваюцца падаткі. Разгледзім на прыкладзе асноўнага месца працы. Напрыклад, налічаны заробак — 760 рублёў. У 2025 годзе па законе, калі налічаная зарабная плата меншая, чым 1164 рублі, то ў нас ёсць вылік у памеры 192 рублі. То-бок ён не абкладаецца падаходным падаткам», — адзначыла бухгалтарка.

Тыктокерка таксама распавяла пра падатковыя вылікі, якія можна атрымаць на дзяцей.

«А калі ў вас ёсць дзеці да 18 гадоў, вылік на адно дзіця — 56 рублёў. Калі двое дзяцей і больш, то па 107 рублёў на кожнага. А значыць, лічым: калі адно дзіця, то з 760 рублёў аднімаем 192 рублі і 56 рублёў, атрыманую суму трэба памножыць на 13%. Атрымаецца 66 рублёў 56 капеек падаходнага падатку», — палічыла бухгалтарка.

То-бок сума ў 66,56 рубля — гэта сума падаходнага падатку з заробку ў 760 рублёў.

«А з ФСЗН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. — Заўв. рэд.) усё значна прасцей: проста 760 рублёў памнажаем на 1%. Гэта 7 рублёў 60 капеек», — рэзюмавала бухгалтарка. То-бок такую суму з заробку работніка пералічылі ў гэты фонд.

Нагадаем, падатковыя вылікі хочуць павялічыць у 2026 годзе. Напрыклад, стандартны пры пэўным узроўні даходу могуць павысіць да 216 рублёў у месяц, калі даход у агульнай суме не перавышае 1308 рублёў у месяц (цяпер — 192 і 1164 рублі адпаведна).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках