Беларуска нечакана ўсвядоміла, што рускія не разумеюць выраз «сесці на каня»
70- 7.12.2025, 12:58
- 19,132
У каментарыях узнялася бура.
«А вы ведалі, што ў беларусаў выраз «сесці на каня» азначае вельмі моцна раззлавацца? Я часта карысталася гэтай фразай, пакуль не зразумела, што рускія мяне не разумеюць. Яны думалі, што гэта нешта кшталту «стаць пераможцам», — напісала ў Threads карыстальніца kris.erica.pavlova. На момант публікацыі нататкі пост ужо сабраў амаль 97 тысяч праглядаў.
Для многіх рускіх гэты факт сапраўды стаў адкрыццём: «А як гэта тлумачыцца? Чаму раззлаваны — гэта той, хто сеў на каня?» Былі і тыя, хто ведаў пра такое выслоўе, але яны аказаліся ў меншасці.
Для беларусаў гэта была нагода паіранізаваць і ўспомніць пра аналагічныя сітуацыі:
«Так)) калі я працавала ў Піцеры, часта казала гэтую фразу, а потым зразумела, што мяне не разумеюць. І тады я ім патлумачыла і папярэдзіла, што калі я яшчэ і на белага каня сяду — усім пагібель»;
«А яны ведаюць, што такое «тры дні немцы ў хаце»?»;
«Палова сям’і з Расіі, езджу да іх штогод з ранняга дзяцінства. Толькі гэтым летам даведалася, што мая сястра не разумее фразу «давай купім сметаннік». Для яе гэта — ватрушка»;
«Спачатку я здзівілася, што слова «буська» яны не ведаюць. Цяпер «сесці на каня», аказваецца, таксама не разумеюць».
«Прыкіньце, у расіян таксама ёсць фразы, якіх вы не зразумееце. Гэта цалкам натуральная з’ява», — канстатаваў адзін з карыстальнікаў.